ruckі», як здаецца, будзе з беларускаго жыцьця і пэўне напісаны быў у беларускай мове.
Марцінкевіч у сваім жыцьці многа напісаў. Можна сказаць с пэўнасцьцю, што больш асталося яго твороў у рукапісах, чым здалеў іх надрукаваць. Ў 1863 гаду офіціально забаранілі друкаваць кніжкі па беларуску. Асталося тады вярнуцца ізноў да «рукапіснаго» шырэньня беларускай літэратуры. Многа твороў Марцінкевіча не друкаваных і дагэтуль бадзяецца па сьвеці.
Марцінкевіч апошніе свае годы дажыў у Люцынцы, аддаўшы Богу душу ў месяцы сакавіку (марцы) 1885 года. Занясьлі яго на сваіх плечах на могілкі пры каплычцы ў Тупальшчыні, плачучы бытцам дзеткі па бацьце, суседзі-мужыкі.
Значэньне Марцінкевіча для беларускай літэратуры ды народнаго адраджэньня аграмаднае. Ён ўжыўся ў душу простаго селяніна, зразумеў яго думкі, яго горэ, яго тайные душэўные жаданьня, палюбіў яго гарача і ўвесь свой літэратурны талент пасьвяціў падняцьцю яго да лепшаго, людзкаго жыцьця, каб цëмны, загнаны, забіты беларус мог свабодна аджыць і развівацьца у лепшай долі.
Праз усе творы Марцінкевіча праходзіць-цягнецца бытцам чырвоная нітка, яго праўдзівы дэмократычны погляд, які апіраўся на шчырым зразуменьні патрэб і жаданьнёў беларусоў, каторых ён любіў усім сэрцэм і душой. Усе, хто знаў Марцінкевіча, не маглі не палюбіць яго, а некаторые,як напрыклад: Сырокомля, Вінцук Коротыньскі, Арцём Вэрыга-Дарэўскі, пад уплывам Марцінкевіча пачалі пісаць па беларуску.
Арцём Вэрыга-Дарэўскі, як сьведчыць Адам Кіркор,[1] ідучы за прыкладам Марцінкевіча, перэклаў на беларускую мову цэлую паэму Міцкевіча, «Конрад Валленрод», а перэклаў так пекна, што, як даводзіць Кіркор, сілай і высокім артызмам задзівіў бы самаго Міцкевіча. Творы Вэрыгі-Дарэўскаго бадзяюцца ў рукапісах, а беларускіе песьні Сырокомлі, дагэтуль не надрукаваные, пяюцца народам у Навагрудзкім павеці.
На гэтым мейсцы мушу падаць думку, што трэба патрасці небо і зямлю і шукаць не друкаваных твороў Марцінкевіча і другіх пісьменнікоў, бо калі не пастараемся гэтаго зрабіць цяпер, то пазьней будзе позна і ніколі ня будзем мець яснаго і праўдзіваго погляду на беларускую літэратуру XIX сталецьця, на каторай апіраецца і моцна з ёй звязана наша новая беларуская пісьменнасць.
Апісываючы жыцьцё і значэньне Марцінкевіча, ня можна не ўспомніць і аб яго беларускай мове. Мова гэта ў творах Марцінкевіча паднята на верхавіну праўдзіваго артызму. Не дармо называлі Марцінкевіча за жыцьць «Беларускім Дударом». Ня можна не падаць тутака праўдзіваго апісаньня беларускай мовы Мар-
- ↑ O literaturze pobratymczych narodów słowiańskich. Odczyty A. H. Kirkora. Kraków, 1874, страніца 54.