Старонка:Наша Ніва 1910 48.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

цінкевіча якое падаў В. Тройца:[1] „Як майстэр каменяр з шэраго куска камення выкуе фігуру ўсім на дзіва, так пад пяром Марцінкевіча наша беларуская мова, тая самая мужыцкая, не раз пагарджаная мова, выліваецца круглымі, закочэнымі, харошымі вершамі. Яны то цякуць з мілай прастатой быліцы-песьні старога дзеда-лірніка, ці дудара, то сьмяюцца чыстаю вясёласьцю вясковых вечарніц, то важна ступаюць, адзеваючы мысьлі Міцкевіча ў беларускую опратку, то рвуцца, даганяюць адзін аднаго, бытцам ногі ўдалога хлоцца ў таўкачу ці мяцеліцы“.

Праца і памяць вялікаго „Беларускаго Дудара“ не прападзе ніколі ў беларускім народзе.

Ромуальд Земкевіч.



Памяці Вінцука Марцінкевіча.

Шмат лет не ручыла нам доля,
Крывымі вела пуцінамі,
Ня маючы ласкі і жалю
Над нашай старонкай, над намі.
Хто мы, адбірала нам памяць,
Чужыншчынай ціснула грудзі;
Не раз падцікалася з думкай,
Што мы ўжо ня мы і ня людзі.
З нас самых і з гутаркі нашай
І свой і чужынец стаў кпіці;
Ўсё роднае стало ня родным,
Прост, хоць і на сьвеці ня жыці.
Так ночка хацела быць паняй,
Так сівер звадзіў нас і страшыў,
Ды вось, як на тое, судзіў Бог
І нам на сваім быць кірмашы.
Нябошчык Вінцук Марцінкевіч
Ня сцерпіў такой нашай мукі, —
Паслухаўшы сэрца, бярэ ён
Дуду беларускую ў рукі
І песьню за песьняй парадкам
Пусьціў, як жывую крыніцу;
Пасыпалісь, проста як з неба,
«Дажынкі», «Гапон», «Вечарніцы».
Як стораж, стаў сьмела на варці
Радзімых запушчэных гоняў,
Стаў сеяць па свойску ўсё тое,
Што мы далей сеем сягоньня.
А кемкую меў ён натуру, —
Спанатрыў, дзе праўду шукаці,

  1. Ў прадмове да кніжкі: „Шчэроўскіе дажынкі. Купала“. Аповесьці Вінцука Марцінкевіча. Пецербург, 1910 г. стр. 10-11.