Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гэтак ён піша ў вершы „У сьнежнай замеці“ — дзе, тымчасам, ёсьць і поэтычнае ўспрыйманьне прыроды, ёсьць рух, жаданьне мець бадзёрасьць,

У вершы „Ёй…“ (з мотывамі каханьня) ёсьць такое месца:

Ня важна,
Што пашлеш поэту к чорту —
Поэтаў часта
К чорту шлюць…

Тэхніка вершаў у Алеся Звонака не вызначаецца асаблівымі дасягненьнямі, хоць пэўнае шуканьне, калі не сказаць поступ, у яго ёсьць. Трэба адзначыць яго, мусіць часовы, ухіл у бок так званага вольнага вершу. Вершы яго, наогул, даволі энэргічныя.

Апрача вершаў, друкаваліся два апавяданьні Алеся Звонака: „Сьцежкі крывыя“ (у альманаху „Наддзьвіньне“, пад псэўдонімам П. Алесін) і „За бартом“ (у „Маладняку“). Апавяданьне „Сьцежкі крывыя“ лепш удалося аўтару, чым шмат якія з яго вершаў. Тут ёсьць, напрыклад, такія лірычныя адступленьні:

Ночка ты мая, ночка смугая!.
Зоры вы мае, зоры брыльлянтавыя!..
Землі вы мае, землі раўнінныя!.
Радзіна ты мая, палявая, ціхая!..
Ветры вы мае, ветры ласкавыя!..
Палі вы мае, палі неабсяжныя!..

„Абнімаўся з вамі. Цалаваў вас. Гімны складаў вам. Душу аддаваў вам. Сэрца аддам вам. У навальніцы грозныя крычаў з ветрам разам. У дні