Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стыль яго лёгкі, вобразны, моцны, піша ён з пачуцьцём і захапленьнем.

Алесь Звонак. Праўдзівае імя — Пятро Звонак. Нарадзіўся 2 лютага (ст. ст.) 1907 г. ў гор. Менску. Сын рабочага. Студэнт Белар. дзярж. унівэрс., разам — журналіст і савецкі служачы. Друкуецца з 1925 г. ў розных часопісях і газэтах. У 1926 г. вышаў колектыўны зборнік вершаў „Пунсовае раньне“ — Бобрыка, яго і Туміловіча. Цяпер друкуецца яго зборнік „Буры ў граніце“.

Галоўныя мотывы ў вершах Алеся Звонака — рэрэволюцыйна-романтычныя песьні аб грамадзянскай вайне на Беларусі, аб новым, соцыялістычным будаўніцтве ў вольнай БССР, любоў да сярмяжнае Беларусі, да беларускае культуры, жаданьне вызваліць Заходнюю Беларусь, окупаваную Польшчаю, і, апрача гэтых мотываў, найбольш характэрныя ў яго творчасьці мотывы — мотывы гораду („цяпер радней мне гулкі горад“). Але блізкасьці да фабрычнага рабочага жыцьця ў вершах поэты мала.

У пазьнейшых вершах — часьцей індывідуальныя перажываньні; поэта заяўляе, што ён не паддаецца суму. Ня хоча разьвітацца з маладосьцю.

Тон яго вершаў — часам лішне праставаты і грубаваты, але з захаваньнем пэўнае элегантнасьці. Ёсьць кур‘ёзныя месцы:

Ступаю цьвёрда… Знаю мэту нашу —
Шляхі наперадзе няўхільныя, адны…
І, як другія, мэты не дагнаўшы,
Я ня згублю дарогаю штаны…