Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лясоў і імшараў, воддаль ад людзей“. Цяпер — студэнт Бел. дзярж. унівэрсытэту.

Піша Янка Відук вершы і прозу. Друкаваліся яго творы ў розных беларускіх выданьнях.

Мотывы ў вершах Янкі Відука, зьмешчаных у зборніку „Слуцкія песьняры“ (1926 г.): выяўленьне сувязі між яго творчасьцю і прыродаю, вясковым жыцьцём і цяжкою працаю, выяўленьне імпэту да жыцьця ў апісаньні цяжкой, але радаснай сялянскай працы, малацьбы, уcлаўленьне працы, праз якую ідзем да лепшае долі, радасьць маладога касца на сенажаці ад хараства прыроды, ад любові да свае працы, ад адчуваньня свае працоўнае сілы, наогул ідэалізацыя сялянскае працы, напр., сяўбы, услаўленьне маладняка і да т. п. Ён пяе:

Пот, што горкасьцю еўся у вочы,
Што сьцякаў па сьпіне ручаём,
Маю песьню купаў, каламуціў…

У вершах, зьмешчаных у зборніку „Наддзьвіньне“ (1926) ідэолёгічны зьмест ня дрэнны, але на форме адчуваецца моцнае насьледваньне Есеніна, Пушчы. Поэта імкнецца пісаць вольным вершам, даваць орыгінальныя вобразы, памоднаму расстаўляе радкі, орыгінальнічае, хоць дабра ад гэтага выходзіць, аднак, ня шмат (вершы „Пэрлы дзён“, „З лейцамі сіверных дум“).

У зборніку „Росквіт“ (1927 г.) зьмешчаны верш „Чуцён трывожны шум“, у якім поэта гаворыць пра Леніна, пра свае настроі, але выходзіць усё праз тую-ж новую ў яго форму, нешта нейкае. У вершы