Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/75

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Чадра“ — пра ўсходніх жанчын, што ўжо здымаюць чадры. У гэтым вершы, у апісаньнях, шмат эротыкі, і дзе яна ёсьць, там ёсьць і праўдзівае поэтычнае пачуцьцё ў Відука. Можна падумаць, што найбольш уласьцівы Відуку мотыў — эротыка.

Што да прозы, дык у Янкі Відука — мацнейшая за вершы і вызначае яго спаміж прозаікаў-маладнякоўцаў. Тут у яго рэалізм тонка і прыгожа перавіваецца з романтычным настроем. Праўда, у ідэолёгічным зьмесьце і ў форме тут адчуваецца пэўная інтэлігенцкасьць і буржуазныя літаратурныя ўплывы, але аўтар моцна трымаецца за сваё пролетарскае пачуцьцё.

У форме балючых прыгадваньняў Таісе аб мінулым аўтар апісвае жудасьці з польскае окупацыі на Беларусі, малюе цяжкасьць паднявольнае працы, салодкасьць каханьня і горач здрады, партызаншчыну, соцыяльную няроўнасьць, пеыхолёгію жанчыны і г. д.

Заслуга аўтара, што ён пэўным літаратурным прыёмам ажывіў ня новы ўжо сюжэт у беларускай літаратуры пасьля кастрычнікавага пэрыоду.

Ёсьць троху штучнасьці, нэрвовасьці, троху недаглядаў у мове.

У зборніку Полацкай філіі „Росквіт“, пад псэўдонімам Крушына, надрукавана Відукова апавяданьне „Спатканьне“ — жанр і стыль, як „Таіса“. Апавяданьне „Спатканьне“ — цікавае, пеыхолёгічнае, добрае апавяданьне.

У часопісі „Літар.-маст. ком.“ — „Росквіт“ № 2, 1928 году, надрукавана аповесьць Янкі Відука