Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Часта любіць пісаць поэта аб пераломе ў жыцьці вёскі, ён выяўляе імкненьне да машынізацыі сельскае гаспадаркі, да колектывізацыі вёскі. Яго ідэал — культурнае падняцьце сельскае гаспадаркі. У вершах „Стансы“ яго мотыў — трактары. У вершы „Канюшынны шум“ ён пяе пра гармонію жалезнага рытму машыны з прасторамі і чырваньню шышак канюшынных. Ён, між іншым, кажа:

Не кажэце мне вы, што машынны імпэт
Зьнішчыць поэтычнасьць, колернасьць лісьця.
Ён поэту толькі з вышыні Олімпа
Зьнізіцца прымусіць да крыніц жыцьця.

Адчуваньне хараства, імкненьне да яго, выяўленьне яго ўжыцьці і ў поэтычнай творчасьці, культ прыроды, як крыніцы, з якой можна піць асалоду, — уласьцівыя Вечару рысы. Яшчэ адзін. яго мотыў — каханьне. Яно ў яго заўсёды бадзёрае, мажорнае.

У форме ён імкнецца да навізны, але дае зразумелую масам форму.

У мастацкай прозе Вечар яшчэ не аформіўся. Апавяданьні ўзяты з гарадзкога чыноўніцкага жыцьця („Папяросьніца ад Эпохі“), са змаганьня вясковага актывістага з кулакамі-бандытамі („Перамога“) і з падпольнага жыцьця ў Заходняй Беларусі („Бэзавы герой“).

Янка Відук. Нарадзіўся 3 лістапада (ст. ст.) 1905 г. ў в. Труханавічы, 3 вярсты ад м. Грозава, на Случчыне. Бацькі — сяляне, але „вёску, — кажа ён, — ведаю недасканала, бо жылі бацькі на хутары (Верхні Случ, або Хваевіца, 15 в. ад Слуцку), між