Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

абразок з жыцьця беднага местачковага яўрэя даў Мурашка („Шлёмка пернічак“). Ёсьць сюжэты з яўрэйскага жыцьця і ў іншых аўтараў (Лявонны — „Пад млынны скрып“).

Горад апісваюць маладнякоўцы ня вельмі часта. Тут можна назваць аповесьці Ліманоўскага, некаторыя апавяданьні Галавача, Баранава і інш. Найчасьцей яны толькі з большага закранаюць гарадзкое жыцьцё ў творах, у якіх галоўнае месца займае вёска. Таксама рэдка апісваюць яны і фабрыку, жыцьцё рабочых. Тут можна назваць такія абразкі, як „Прузына-ленінка“ Барашкі, „Горад і вёска“ Гушчара (Жыткевіча), з абразкоў Васілеўскай „Будуем“ — першы абразок „Гулы“ і другі абразок „Горад“ і інш.

Жыцьцё на чыгунцы закранаў Лынькоў. Некалькі яскравых апавяданьняў-абразкоў з жыцьця чыгуначнікаў даў Хв. Явар (друк. у „Вясьне“).

Унутраную эміграцыю апісаў Мурашка ў аповесьці „У іхным доме“. Ён-жа намаляваў шлях, якім іншы раз ідзе да разлажэньня слабы савецкі працаўнік („Бросьня вясковая]“). Тып прымазаніка ў партыі, „былога чалавека“ намаляваў і Галавач у апавяд. „Абмыліліся“. Тып „лішняга чалавека„ даў Хурсік у апавяданьні „Адам Залес“.

Сюжэтаў з жыцьця эміграцыі зусім няма. Нешта нейкае хацеў сказаць Траецкі аб жыцьці балахоўцаў, якія цяпер працуюць наймітамі ў ангельскае і польскае буржуазіі, высякаючы Белавескую пушчу („Бор высякалі“).