Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/118

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

новага будаўніцтва, радасьць, што „на балоце грае маем сталь“, успаміны аб нядобрым мінулым дзеля параўнаньня яго з новым жыцьцём: голад, рэлігійны дурнап‘ян, а пяпер — „начамі сьвеціць Ленін“, „вечарамі перазвон антэны“ і г. д. Скрозь — вялікая любоў да роднага балота, але нязломнае жаданьне бачыць яго новым, мэліораваць яго… Потым — сюжэт: пастух Мікола, ён пабыў у Маскве, прышоў назад у вёску комуністым, адчыніў школу, організаваў з хлопцаў комсамол, паставіў радыё, адчыніў чытальню, адбіў людзей ад царквы, завёў на палёх жняярку, асушыў балота… Да гэтага далучаецца ідэалізаваньне аўтарам Ганны, яго сяброўства з Ганнаю. Ганна — дэлегатка, Ганна — бязбожніца… Праўда, каханьне тут уплецена ня зусім удала, бо мала зьвязана з першым ходам дзеяньня ў поэме.

Такім чынам, у поэме галоўныя мотывы: клясавае змаганьне, соцыялістычнае будаўніцтва і каханьне. Гэтыя мотывы зьмяшчаюцца і ва ўсіх вершах Сяргея Фаміна.

Вершы ў яго — плаўныя, мілагучныя, у апошніх вершах — адшліфованыя. Вобразнасьць — прыгожая і эмоцыянальная. У яго вершах — выразны ўхіл у навізну, у модэрнізацыю старых клясычных форм. Поэма „Балота“ напісана вольным вершам, як „Босыя на вогнішчы“ і некаторыя іншыя поэмы М. Чарота. Часам, аднак, вольная форма вершу, падмацованая графічна, пэўнаю расстаноўкаю радкоў, не адыходзіць далёка ад старых канонічных форм.