Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/119

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Напрыклад, напісана:

Раніцою
Пухавым туманам
Серабрыцца.
На балоце торф…
Эх!
Пайду,
Пайду ў туманы гляну;
Ой, пайду,
Пайду за касагоры.

Можна было-б напісаць:

Раніцою пухавым туманам
Серабрыцца на балоце торф…
Эх! Пайду, пайду ў туманы гляну
Ой, пайду, пайду за касагоры.

Шмат было ў Фаміна агульнай маладнякоўскай поэтычнай бутафорыі з першага пэрыоду ў творчасьці Маладняка („сінь“, „пунсавела раньне“ і г. д.). Цяпер ён узыходзіць на самабытны шлях. У першых вершах шмат было ў яго расіянізмаў і некаторых няправільнасьцяй наогул. Цяпер ён — адзін з тых маладнякоўцаў, што зьвярнулі сур‘ёзную ўвагу на культуру мовы.

Уладзімер Хадыка. Нарадзіўся 21 сьнежня (ст. ст.) 1904 г. ў сяле Цітва, на Чэрвеншчыне, 7 вёрст ад ст. Рудзенск Заходняе чыгункі. Сын беднага селяніна. Настаўнік. Працуе ў Менску.

Піша выключна вершы. Першы раз друкаваўся ў 1926 г.- адразу выпусьціў зборнік вершаў („Суніцы“). Мотывы ў зборніку „Суніцы“:

1. Радасьць, што прышло новае жыцьцё („Суніцы“ і інш. вершы). Соцыяльна-рэволюцыйныя мотывы