Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/117

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

клад, верш мае назву „Трыпціх“ (стар. 109), дый ня знойдзе тлумачэньня ня толькі ў кароткім слоўніку чужаземных слоў, але нават і ня ў кожным курсе поэтыкі. Калі М. Багдановіч даваў некаторым сваім вершам назвы паводле формы вершаў, дык ён гэтым хацеў зьвярнуць увагу, што пабеларуску можна пісаць рондо, тэрцыны і г. д. Дубоўка, здаецца, першы з нашых поэтаў даў „трыпціх“. Але ці варта далей у нашых масавых зборніках надпісваць, што гэта сонэт, а гэта трыолет, а гэта трыпціх? Лепш даваць назву вершу паводле зьместу, ці паводле галоўнага мотыву, ці паводле настрою, з якім ён пісаны, а не паводле формы, аб якой 99%, чытачоў ніколі ня чулі.

Сяргей Фамін. Нарадзіўся 16 красавіка (ст. ст.) 1906 г. ў в. Пепелеўцы, б. Магілеўскае губ., Мсьціслаўскага павету, Любавіцкае воласьці (цяпер гэта — за межамі БССР). Бацька — настаўнік у расійскай школе, родам селянін. Маці — сялянка, няпісьменная і гаварыла з сынам пабеларуску. Скончыў Сяргэй Фамін педтэхнікум у Магілеве. Цяпер ён — студэнт Беларуск. дзярж. унівэрс.

Пачаў друкавацца з корэспондэнцый у „Красной газете“, „Бедноте“. Пабеларуску друкуецца з 1925 г. ў „Маладняку“ і ў розных беларускіх выданьнях.

У 1926 г. вышла яго поэма „Балота“. У поэме новы зьмест і новая форма. Вольны верш, гармонік, песенны склад, народны размах пачуцьця, патос