Старонка:Маладняк за пяць гадоў. 1923—1928 (1928).pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Трэці разьдзел зборніка — „Хараство прыроды“. Тут — любоў да прыроды і сялянскае працы.

У зборніку „Ветры буйныя“ (1927 г.) — ветры буйныя, просінь, залаты вечар, туман, лісты пажоўклыя, поле… Настроі засмучоныя. Смуткам вее і ад ніцых лоз і ад постаці жанчыны, што з разьбітымі ў кроў нагамі варочаецца на сяло між жытнёвага мора з калыскаю за плячыма; журыцца і сасна на кургане. Шмат романтыкі (З поэмы „Цыганка“). Матчын дар у поэты — песьні, якія пяяла яна яму малому ў часе жніва; ён успрыняў пералівы песень, водгульле іх і цяпер гучыць у яго душы, і ён сам хоча пяяць пра цыганку-чараўніцу Марыулу і дае малюнак табару ўначы, пераказвае цыганскія думкі-мары.

І ў гэтым зборніку — насьледваньне народным песьням. Тут — сьлёзы, брусьніцы, ветры буйныя, крыніцы, ніцыя лозы… Сумны малюнак: белыя бярозы ў марозе і сьлёзы ў дзяўчыны. Ва ўсё гэтае ўплятаюцца асабістыя перажываньні песьняра, лірыка каханьня і да т. п. Сінь, крыніца, туман і даліны — і так да канца зборніка. Занадта шмат сьлёз і сіні, яны ёсьць ледзь ня ў кожным вершы.

Тымчасам — вершы добрыя, прыгожыя, мілагучныя, напісаныя з вялікім адчуваньнем хараства, пра якое поэта пяе.

Трэба яшчэ адзначыць, што Паўлюк Трус піша трыолеты, сонэты, рондо і інш. Шкада, тымчасам, што масавы чытач, незнаёмы з вершаскладальнай тэрмінолёгіяй, напэўна, не зразумее, чаму, напры-