Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И роим у мыслях так цэлыми днями,
Но шчасця ня роицца ройна…
А слйозы других, што лиюцца прад нами,
Циж могуць даць спаць нам спакойна?..

|}

19 18/VIII 06.



Адзин.

Ци йду я вясйолай дзянинай
С касой, ци с сахой за сяло,
Й небачусь с пахилай хацинай,
Пакуль чую сонца цяпло,
И ў поли, працуючы ў поце,
Бядую над горам свайим,
Дарэмна шукаю, жду, хто бы
Пацешыў ў цярпенни цяжким,
Душа мне и шэпчэ и плачэ,
«Адзин ты, адзин, небарачэ!..»
Ци с поля гадзинкаю шэрай
Вярнуся, сяджу за сталом,
Краплюся пациху вячэрай,
Лучынка миргаець агнйом,
А з’еўшы адно, паглядаю,
Папросиць хто, больш падлие.
Но дарма!.. пры лаве, пры печы
Ўсйо твары снуюць не свае.
Душа мне и шэпчэ и плачэ:
Адзин ты, адзин, небарачэ!
Ци ночкай панурай к падушцэ
Ўвесь змучан, прыльну атдыхнуць,
А сэрцэ, як лисцик на грушцэ,