Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Трасецца, калышецца грудзь.
И жду так, вот прыйдзе хтось любы,
Абниме, атулиць сабой,
Но дарма!.. «Никога, никога»
Хтось кажэ: «нима тут с табой!»
Душа мне и шэпче и плачэ:
Адзин ты, адзин, небарачэ!
Ци я беларусаву хату
Иду прывитаць на зарэ,
И руки там выцягну к брату
И вочками кину к сястрэ,
Ци, ўсеўшыся циха на прызбе,
Зайграю там песню сваю,
Напрасна прывету чакаю,
Напрасна витаю, пяю,
Душа мне и шэпчэ и плачэ:
«Адзин ты, адзин, небарачэ!»

|}

19 28/V 06.



Над сваей айчызнай.

Божэ! гэт’ки свет тут
Моц стварыла твая!
Дзеж мой дом, дзеж мой люд?
Дзе айчызна мая?
Дзе той час, у яком
Тут кипела жиццйо?
Свой народ быў кругом
И любиў свайо ўсйо,
Сваю песню ў лад свой
Ня стыдзиўся запець!