Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ужо выкапаў?—ну, ладна!
Труп спускаць пачали,
И спусцили так парадна;
Зямлйой закапали.
Насып вылажыли дзйорнам,
А крыж из каменяў.
Вот и меней непакорным,
Адным меней, меней.
Праплывае многа летак,
Нима чалавека…
И пляцецца у нас гэтак
Ат века да века.
Як смерць возьме, усйо гине:
Нядоля, няволя! —
Спакой тольки ў дамавине,
Ў дамавине доля!

|}

19 18/III 06.



Шчасце.

Мы гонимся часта за марай улуднай,
Каторая шчасцем завецца,
Но трудна яе нам злавици, ой трудна,
Хоць близка, туж близка здаецца…
Адным мара-шчасце завецца багацце,
Што свецицца грошэй машонкай;
Другими—парадак и згода у хаце,
Иными—харошая жонка.
Той рвецца да славы шырокай, вяликай,
Той—жыци незнатна, як дзеци;
Той—песняй азвацца ня свойскай и дзикай,
Той—родную думку запеци…