Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И воли ж дзеспаты ня змогуць,
Бо воля сонейку раўня.
Душой я вольны чалавек,
И гэт’ким буду цэлы век!

|}



С песняў а битвах.

Играюць сурмы[1] баявые,
Вихор разносе ихни звон,—
И песни дзиўныя такия
Ад их лятуць да ўсих старон.
А славе цуднай граюць сурмы,
А шчасци люду усяго;
Завуць змагаць няволи штурмы,
Завуць… ой, многа да чаго!…
Но дарма звоняць сурмы гулка!..
Народ абманяны прицих,
Той спиць, той ходзе бяз притулка,
А жаль и роспач у ваўсих.
Мучыцель тольки рад, снуецца,
Як шакал[2] дзики па трупох;—
З ахвяр сваих ваўком смяецца,
З ахвяр, што мруць у ланцугох…
И видзець страшна ў путах силу,
Людзки ўвесь з жалю енк и плач,
Аж хоць кладзися у магилу,
И света гэтага ня бач.

  1. Трубы
  2. Звер, што сам адваги не мае, и жывицца з уловаў других звярэй.