Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И ходзиш так, як пагарэлы,
И хочэш к Богу скарги слаць,
Азвацца крыкам на свет цэлы;
«Дзе праўды, воли дзе шукаць!»

|}

19 30/III 06.



Песенька для некаторых маладых людзей.

Людзей маладых у нас дужа вучоных
Цяпер надта шмат развялося,
Праўд нейких на свеце шукаюць няснйоных,
Над бедным з йих кожны галося,
Да працы да роўнай, да воли широкай
Ахвочы крычаци, ўзываци,
Их шумные песни нясуцца далйока,
Што ўсе людзи родные брацця.
Як дзиўна, як пекна бражджыць усйо гэта!
Шмат праўдаў, но шмат тут и жартаў.
Пакуль песня ихних хоценьняў ня спета,
Прыгледзицца к йим самим варта,
Адзин з вас, паночки, хитрые галоўки
На дохтора выйдзе и будзе
З нешчасных схварэлых цягнуць паўрублйоўки,
Лячыцца ў яго будуць людзи.
Други будзе з вас брахунцом-адвакатам,
Як трэбя судзицца, парадзе,
А больш каб карысци мець, брата йон з братам
За ни бы то праўду павадзе.
А трэци, што больш усих рваўся к свабодзе,
Напэўна йон будзе йнжынерам.
Як ставюць вастроги, планы навыводзе,
Збагацицца гэт’ким манерам.