Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Песня вольнага чалавека.

Напрасна свистами нагаек
Застрашыць хочуць тыраны,
Нагнаўшы чорных соцень шаек,
Акули руки ў кайданы.
Душой, я вольны чалавек,
И гэт’ким буду цэлы век!
Не страшны мне Сыбир, вастроги,
Меч катни шыяй над маей,
Хоць и скуюць мне руки й ноги,
Хоць зрэнки выдзяруць з вачей,
Душой я вольны чалавек.
И гэт’ким буду цэлы век!
Нам есьци хочэцца тым боли,
Чым горэй голад прыгняце,
Тым рвйомся больш мы и да воли,
Чым меней к нам яе идзе.
Душой я вольны чалавек
И гэт’ким буду цэлы вэк!
Напрасно гиканне нясецца
Дзеспатаў подлых над зямлйой,
Што воля ў путы акуецца,
Згняцецца силою, пятлйой.
Душой я вольны чалавек,
И гэт’ким буду цэлы век!
Циж згасиць сонцэ людзи могуць,
Згасиць, як свечку, яснасць дня?