Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/133

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И облик твой сказяць;
Твар плямы абскочаць.
Расхрыстаеш грудзи,
Ты, п’яны гуляка,
Язык жэ твой будзе
Брэхаць, як сабака.
О, дзиким, о, страшным
Зраблю без прагляду.
Га! бойся, нешчасны,
Быць пад маей ўладай.
Сягоння шчасливы,
Як мною зальешся,
А заўтра, о дзивы!
Пиць больш заклянешся.
И каяцца будзеш,
Мяне праклинаци,
И сам сябе злудзиш,
Карчомки не знаци.
Парваць жэ ня мециў
Маих, брат, кайданаў
Праходзе дзень трэци,
Ты йдзеш ужо п’яны.
Атрутай маею
Хто стаў заливацца,
Астаўце надзею
Кали-будзь разстацца.

|}



Я видзеӯ.

Я видзеў душы сильные,
Вихры каторых няньчыли,