Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/134

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

И пели песни дзиўные,
Каб шли и с хвальшам вальчыли
Каб вальчыла з непраўдаю,
Каб вальчыли с кайданами,
С кайданами пякельными,
З людзких касцей каваными.
И вышли души сильные
На вальку, на крывавую;—
Дый смерцию акрылися,
Як несмяртэльнай славаю.
И тольки плакаць хочэцца,
Над гэтыми ахвярами,
Над гэтым краем змучаным,
Над гэтыми цяжарами.
И тольки плакаць хочэцца,
Прад цэлым светам жалицца,
Што так зямелька родная
Нядолею нэнкаецца!

|}



И як тут не смеяцца.

(Куплеты).

На нашым хитрым свеце
Усяк жыве народ:—
Адзин жыве палюдзку,
Други жыве, як скот.
Адны другим таргуюць,
Купляюць, як той квас,—
Падноски падбиваюць
Стаячаму не раз.