Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/132

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гарэлка.

Атрутай маею
Хто стаў заливацца,
Астаўце надзею
Мець шчасця у хатцэ,
Мець шчасця, багацця,
Жыць згодна з раднйою,
Спакою зазнаци,
Не плакаць душою.
Я з дзетками, з жонкай
Дзень кожны паваджу,
Зазнацца з палонкай
Пад’юджу, параджу.
Маей як атрутай
Душу атуманиш,
И мысли паплутаў,
И светла не гляниш.
Ўсе людзи дружочки,
Ня людзи—анели!
Атроксяб сарочки,
Каб тольки хацели.
Таким добрым будзе
З йих кажны бяз меры,
Хоць будуць жэ людзи
Глядзець, як на звера,
Хоць будзеш ты горэй,
Як звер, выглядаци,
О, звер без пакоры,
Штоб шоў кроў глытаци,
На лоб павылазяць
Чырвоные вочы,