Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/110

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Дзе свистала каса, барабаниў дзе плуг,
Дзе с зары працаваў да зары:

Тут даўги-даўги шнур зелянее з аўсом;
Ближэй гони адны, на йих бульба у шар;
А там далей даўги шнур виднее с жытцом;
А там голы, як бубен, папар.

Пасяродку аўса галависты лянок
Зелянее, инакш атбивая сабой;
Там вусаты ячмень, а там далей на бок
Ад ячменю дзирванчик з лазой.

Да и што гаварыць!—дзе я тольки гляжу,
Виджу родниньки край, сваю матку-зямлю!
Тут и людзи… ат… што!.. аб йих после скажу..
Доли йих надтаж я не люблю!..

А вот, як не любиць гэта поле и бор,
И зялйоны садок и крыкливую гусь!..
А што часам тут страшна заенчэ вихор!..—
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!!

|}



Сватаная.

Прыстройся, дзяўчынка-нябожэ,
Так, як у дзянйочак святы;
Галоўку ўчашы ты прыгожа;
Сягоння прыедуць сваты.
З гарэлкай прыедуць сягоння,
Й запоины будуць твае;