Старонка:Купала Жалейка 1908.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Падумай, куды ця загоне,
Куды ця благи лйос пашле.
Падумай, як прыдзецца жонкай
Вайци да хацинки чужой,
Зазнацца с чужою старонкай,
Злюбицца с чужою сям’йой.
Дасць бацька пасагу: цялушку,
Й свинню, ци авечку з ягнйом;
Дасць маци выправу: падушку
Ды кубел стары с палатном.
Усйо гэта возьме твой милы,
Як с купленой, возьме с табой
А ты будзеш аж да магилы
И жонкай яму, и слугой,
Павинна служыць ты и мужу,
И ўсей яго слухаць радни;
На працу, на голад, на стужу,
Зважаць не павинна ани.
Ня будзеш чуць ласкавых словак,
И свйокар палае, й свякроў
Прытыкаў заловак, ятровак,
Напьешся и ўгроз дзевяроў.
Цярпець будзеш многа, ды часам
Паскаржышся мужу свайму,
Багаты й сваих крыўд запасам,
Не дасць рады гору твайму.
А гора твайо, на пачатку
Малое, начне прыбываць,
Як станеш ты звацися маткай,
Дзицйо пачне грудзь тваю ссаць.
Жаць пойдзеш далйока, ци близка,
Муж пойдзе араць, ци касиць;