Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шыхся за апаведаньня. З іх асабліва вызначаецца Новіч, каторы перш папробаваў напісаць вялікушю рэч прозай па беларуску. Выйшло, німа спрэчкі, добра Ешчэ больш цікавы для нас З. Бядуля, пісьменнік з д шою чулай і паэтычнай, аб чым сьведчаць напрыклад прыгожые і сьвежые зраўненьня, каторые іншы раз спатыкаюцца у яго. Горкім сьмехам поўны яго апаведаньня Лепшые з іх, — „Горэ ўдавы Сымоніхі“, „Пяць лыжэк заціркі“, „Сон старога Анупрэя“, дзе да вядомай тэмы Короленкі зроблена неспадзеванае дабаўленьне, ды іншые Шмат хто вялікіе надеі пакладае ча маладога пісьменніка Максіма Беларуса.

Ешчэ больш было людзей, даўшых адно або два добрых апаведаньня і пасьля не друкаваўшыхся. Так, напрыклад, у Алехновіча Чэркаса удаўся „Сон“; напісан ён даволі заблутана, але гэта якраз да рэчы пры апісаньні сна. Жывіца хораша і цікава намалеваў постаць свайго пана Шабуневіча Лёсік паказаў свой талент і змоўк. Два апаведаньня у (адным — новая тэма) надрукавала Цётка у № 1 „Маладой Беларусі“. Нішто сабе выйшоў у п. М. КепскагоРуды Міхась Крэчка“. Урэсьці трэба было б згадаць творы К. Лейко, ад катораго трэба чэкаць цэннаго, Я. Журбы. А. Язьмена, Шпэта і інш.

∗          ∗

Глянуўшы адразу па ўсю беларускую пісьменнаець, бачым што за апошніе гады сярэдняя вартасць твороў падвышаецца, што цяпер