Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і меткіе славечкі, каторые тут як раз да рэчы, — усё гэта ешчэ больш павялічывае вартасць апаведаньнёў — баек Ядвігіна Ш.

Ведама, што байка скрозь даўно ўжо падупадае але у яго творах яна ізноў закрасавала сьвежым кветам. Німа спрэчкі, што у асобе Ядвігіна Ш. мы маем аднаго з найлепшых баечнікоў нашых часоў, да таго ж вельмі блізка стаўшаго да творчасьці самаго народу.

Т. Гушча (Я. Колас) добра удае ўсякіе размовы, а таму ахвотна бярэцца за гэта у сваіх апаведаньнях. Вялікая частка напісанаго ім складвываецца с кароценькіх пытаньнёў і такіх жэ адказоў, дзеля чаго і чытаецца вельмі лёгка Да таго ж Т. Гушча ўмее і пажартаваць, і пасумаваць і раздумацца і чытача на думу навясьці, — што ешчэ болі надае вартасьці яго творам.

Власт надрукаваў усяго 3—4 рэчы, але кожную можна узяць за прыклад, як трэба пісаць. Асабліва хораша напісаны апаведаньня Сож і Непро“, — вельмі прыгожая казка-легенда (гэтаго у нас дасюль ешчэ не было, ды і наагул спатыкаецца не часта), і, далі „Дзень рожэвай кветкі“, што нагадывае лепшые з апаведаньнёў, здабыўшых ўсесьветную славу дацкаму пісьменьніку Андэрсэну Так сама добра напісаны і жарцік, памешчэны у № 2 „Малад. Беларусі“.

Галубок, як і раньш, пісаў бойкіе і вялёлые апаведаньня да чаго мае праўдзівую здольнасць. Мова іх заўсягды жывая, тэмы іншы раз даволі цікавые.

Не за мала і новых пісьменнікоў, узяў-