Старонка:Колядная пісанка (1913).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тамі. Піліпоў і інш., — усё людзі больш-менш вядомые і раней. Урэшці адмецім, што ані К. Кагалец, ані Цётка за увесь гэты час нічога не надрукавалі. А шкада.

∗          ∗

Пераходзючы да апаведаньнёў, пачнём наш ягляд с твороў Ядвігіна Ш, каторых, аднак, у апошні час не бачна, як раньш, у «Нашай Ніве». Не апаведаньнямі. а байкамі ўсяго лепей было-б назваць іх, дарма што Ядвігін ШШ. пішэ ня вершам, а прозай. Невялічкіе творы яго ўсягды намагаюцца, як праўдзівые байкі, даць паўчэньне, або ацаніць якое небудзь жыцьцёвае з’явішчэ. Ен ня проста апаведае, а хочэ заўсягды нешта ешчэ давясьці і растлумачыць. Як кроўны баечнік, Ядвігін Ш. дужа упадабаў аллегорыю, і ахвотна заместа людзей апісывае птушак і зьвяроў, на каторых знаецца дужа добра. Любоўна малюе ён іх фігуркі, умела адмечае рожные цікавые драбніцы іх жыцьця або звычаёў, і с пад яго пера праз гэта устаюць, як жывые, постаці звяроў і птушэк, каторые рожняцца між сабой ня менш, як постаці людзей. Урэсьці трэба згадаць і аб ласкавым гумары, які ажыўляе блізка што кожную строку Ядвігіна Ш., а іншы раз, зрабіўшыся болі войстрым, набліжае яго да такіх пісьменнікоў, як Шчэдрын і Горкі у Расеі[1], або Леманьскі у Польшчы.

Жывасць ёмкай беларускай мовы, прыказкі

  1. Маю на увазе, ведама, іх казкі.