Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Акіліна, якая сама апусьцілася да адультэру, робіць свайму чалавеку: гэта сцэна ня можа быць апраўдана ні псыхолёгічна, ні композыцыйна; у апавяданьні „Шукаючы працы“ мы маем падбор паасобных эпізодаў, якія зьвязаны толькі надворнай рамай вандраваньня, але ня маюць унутранай сувязі. Так у композыцыйнай пабудове вялікіх апавяданьняў у Цішкі Гартнага назіраецца большай часткай мэханічная сувязь паасобных эпізодаў; сувязі органічнай няма. Больш удаюцца пісьменьніку невялічкія апавяданьні, як, напрыклад „Сымонка інжынэр“, „Дойдзем, сынок“, „Лайдак“ і інш. Яны зазвычай вызначаюцца напружанасьцю дзеяньня і ня маюць залішняй расьцягнутасьці. Некаторыя з гэтых невялічкіх апавяданьняў Цішкі Гартнага пабудаваны па тыпу новелістычнай композыцыі. Такая композыцыя найбольш адпавядае характару творчасьці пісьменьніка; яна становіць сабою органічны выраз тэй драматычнай барацьбы, якая прадстаўляе сабою лейт-мотыў яго творчай концэпцыі; новелістычная пабудова ў Цішкі Гартнага, такім чынам, адзін са сродкаў раскрыцьця яго тэматыкі ў яе спэцыфычнай аснове. Напрыклад, у апавяданьні „Сымонка-інжынэр“ у самым пачатку дана трапная экспозыцыя — характарыстыка Сымонкі, як здольнага хлапчука; завязка дае выбуховы дынамічны мотыў вайны; кульмінацыйны пункт новэлі — удзел Сымонкі ў барацьбе разам з бацькам, разьвязка — трагічная сьмерць Сымонкі, прычым вастрата канцоўкі тут узмацняецца трапнай экспозыцыяй, усе часткі аказваюцца зьвязанымі паміж сабой, нічога лішняга. Прыблізна паводле такога-ж тыпу новэлістычнай композыцыі пабудаваны апавяданьні „Лайдак“, „Спатканьне“ ды інш.

Зазвычай у Цішкі Гартнага дыспозыцыя, г. зн. рэальная пасьлядоўнасьць сюжэтнага руху, супадае з композыцыяй, пасьлядоўнасьцю яго ў мастацкім афармленьні. Таму ў сюжэтнай пабудове апавяданьняў Цішкі Гартнага няма інтрыгуючых і напружваючых увагу чытача момантаў; у яго звычайна эпізоды разьвінаюцца паступова, адзін за адным. Адступленьні ад гэтай звычайнай для пісьменьніка схэмы трапляюцца параўнальна рэдка. Напрыклад, у апавяданьнях „Распусьніца“ і „Дой-