Перайсці да зместу

Старонка:Збор твораў (Гартны, 1929—1932). Том 1.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

галоўная мастацкая ўвага пісьменьніка: адсюль вынікае рэльефнасьць і пукатасьць яго портрэтнага мастацтва. Пэрсонажныя вобразы Цішкі Гартнага, бы жывыя, стаяць перад нашымі вачыма; у іх няма нічога фальшывага і надуманага, яны ўзяты аўтарам непасрэдна з самага жыцьця.

У рознастайнай портрэтнай галярэі, якая разьвінаецца перад намі ў зборніку „Трэскі на хвалях“, асабліва вызначаецца воб раз чалавека-змаганьніка, надзеленага актыўнай воляй, загартаванага ў барацьбе. На абрысоўцы пэрсонажаў-актывістых спыняецца Цішка Гартны з асаблівым замілаваньнем, гэта яго ўлюбёныя вобразы.

Большаю часткаю Гартнаму ўласьціва дыялектычная пабудова вобразаў, яны бяруцца ім у жывым струмені зьмен, напружанага росту, які разьвіваецца з супярэчнасьцяй. Героі беларускага пісьменьніка, як мы бачылі вышэй, або праходзяць праз вогнішча ўнутраных супярэчнасьцяй, або адпіхаюцца ад надворных супярэчнасьцяй соцыяльнага парадку, імкнучыся перамагчы і тое і другое.

Концэнтруючы сваю ўвагу, галоўным чынам, на трапнай композыцыі пэрсонажных вобразаў, Цішка Гартны менш увагі аддае сюжэтнай композыцыі. Сюжэт для яго ня ёсьць нешта самамэтнае, — ён толькі фон, на якім разьвінаецца портрэтная галярэя вобразаў. Адсюль вынікае прастата і нескладанасьць сюжэтаў у апавяданьнях Цішкі Гартнага. Каханьне дзяўчыны проці волі бацькоў, сустрэча двох братоў пасьля доўгай разлукі, вандраваньне з мэтай дастаць працу, уцёкі маці з сынам ад белапалякаў, жаночая зрада, вось найбольш тыповыя сюжэтныя асновы апавяданьняў Гартнага. У яго пераважае эпізодычны тып композыцыі з біографічным стрыжнем. Навакол асобы галоўнага пэрсонажу нанізваецца цэлы шэраг паасобных эпізодаў з яго жыцьця. І звычайна ў выбары гэтых эпізодаў адсутнічае мастацкая тэлеолёгічнасьць; паасобныя часткі ня ўвязваюцца шчыльна з мастацкім цэлым; напрыклад, у апавяданьні „На руінах“ зусім лішнім зьяўляецца даўгое апісаньне начаваньня герояў у карчме; у апавяданьні „На новым месцы“ зусім з боку прыцягнута сцэна зайздрасьці, што