дзем, сынок“ чытач адразу ўводзіцца ў сярэдзіну дзеяньня: у першым апавяданьні адразу перад намі разьвінаецца драматычны эпізод укладаньня распусьніцай ліста пакінуўшаму яе чалавеку, у другім творы ў самым пачатку дана журлівая сцэна вандраваньня бяспрытульнай маці з сваім дзіцем. У тым і другім выпадку толькі ў далейшым ходзе апавяданьняў выкрываецца падстава гэтых драматычных момантаў.
Стыль Цішкі Гартнага ў зборніку „Трэскі на хвалях“ мае пераважна сынтэтычны характар. Пісьменьніку ўласьціва большай часткаю пэрыядычная пабудова мовы часам з цэлай сыстэмай даданых сказаў, што пазбаўляе яго стыль рухавасьці і дынамічнасьці. Апроч таго, аўтар вельмі скупа і ашчадна ўжывае маляўнічыя сродкі; яго слоўная эйдолёгія разьвікута ня досыць шырока і ня мае яскрава сакавітых фарбаў.
Асаблівасьці Цішкі Гартнага як бэлетрыстага, вызначаныя ў яго зборніку „Трэскі на хвалях“, пуката выявіліся і ў яго романе „Сокі цаліны“.
Пакуль што роман яшчэ не закончаны, вышла дзьве першыя яго часткі: „Бацькава воля“ і „На перагібе“.
Сюжэт першай часткі вызначаецца прастатою… Рабочы Рыгор Нязвычны прыяжджае ў госьці ў мястэчка Сілцы, дзе жыве яго каханая Зося; бацькі проці гэтага каханьня, яны хочуць выдаць дачку за багатага хлопца Васіля Берага, але Зося кахае ўсё ж такі Рыгора і нават аддаецца яму; пасьля г'тай прыгоды ў Лужкох Рыгор выяжджае на месца свае працы ў Рыгу.
Сюжэт другой часткі больш складаны; тут крыжуюцца дзьве сюжэтныя лініі з двума топографічнымі цэнтрамі: падзеі адбываюцца ў Сілцох і Рызе. У Сілцох адбываюца ўладзіны і вясельле Зосі, арышты мясцовых рэволюцыянэраў. У Рызе разьвінаецца багатае падзеямі романічнага і грамадзкага характару жыцьцё Рыгора Нязвычнага — разьвінаецца на агульным фоне барацьбы рабочай клясы за сваё вызваленьне; канчаецца дзея арыштам Рыгора і яго трэцяй па ліку каханай Наталі.
У першай частцы пераважаюць мотывы жанравыя; тут добра абмалёваны быт местачковага мяшчанства з яго затух-