Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Цягнікі і станцыі —
Ў шыбе — сонца сполахі —
Родная краіна —
Ты плывеш — плывеш —
Поле —
апяянае Купалай і Коласам
паясамі слуцкімі —
сьцелецца ў бязьмеж —
У гэтай далі сонечнай —
калыхацца сьпевамі —
птушкай лёгкакрылаю ў небасхіле млець —
У гэтай далі сонечнай —
каласамі сьпелымі —
сінім летнім вечарам ціха шапацець.