Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ў бездарожжах блукацца даволі!
Абтрасу я з вачэй цяжкі сон…
І ізноў загаруся на волі
У вагні ап’яняючых дзён!
Годзе ў песьнях туляцца нядолі,
Што вякамі цярпелі дзяды!
Выйду раньнем у чыстае поле,
Раскідаю задор малады.
Бо ці-ж сэрца стрымаць каму болей,
Калі радасьцю пеняцца дні…
Над краінай жуды і патолі —
Сьпеў юнацкі мацней зазьвіні!
Ў бездарожжах блукацца даволі!
Абтрасу я з вачэй цяжкі сон.
Я хачу загарэцца на волі
У вагні ап’яняючых дзён!