Перайсці да зместу

Старонка:Захварбаваныя вершы (1936).pdf/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

На шляхох бярозы — шэраньню займгляцца —
Падаючай зоркай —
блісьне сэмафор —
Вечар навявае сэнс дзіўной загадцы
у імгле сінявай пацеркамі зор…
Еду —
еду —
еду…
Цішыня навокал —
Толькі ў сэрцы п’яна —
звонкі перапуд —
Толькі заграхоча —
то замрэ — далёка —
перагонка колаў — разьвясёлы гуд.

|}