Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/113

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Вучыцель пайшоў на гукі, а яны дужэлі й чуліся бліжэй.

Сьпелае жыта абступіла N-скую дарогу.

Сярод жыта, за узгоркам, гаманілі два галасы. Мікола разабраў, што йдуць Іра й Сухавей (той гарэцкі нязграбны вучань). Пэўне да яго. Як добра. Як ён рад. Толькі з якімі-то навінамі аб сьвятой справе адраджэньня бацькаўшчыны? Трэба паслухаць, аб чым яны гутараць?

— Мне больш падабаецца Якуб Колас, — кажаць з сьмешнай паважнасьцю Сухавей, — бо мне ў яго вершах чуецца тое, што я чую цяпер, тут, пад беларускім небам, сярод беларускага жыта, той шчыра-беларускі дух, які ёсьць адзнакай іменна беларускай поэзіі, а не якой іншай…

— А мне — Янка Купала, бо ў яго можна знайсьці і гэты дух і, апрача таго, лепшую, чымсі ў Коласа, тэхніку верша, — адказуець яму любым голасам Іра.

— А мне — абодва разам, — радасна выступае да іх з боку дарогі, з цямноты Мікола і вітаецца. І думае: толькі й гутаркі аб беларушчыне, усюдых, заўсёды.

Яны трошку спужаліся ад неспадзевак, затое з асаблівай радасьцю здароўкаюцца з ім.