Старонка:Дзьве душы (1919).pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Да вас, да вас, Мікола Навумавіч, даруйце, што так спозьнілісь у дарозе, — сваім мяккім і крыху дрыжачым, густым нутраным голасам кажаць Іра, — да вас і ў важнай справе…

„Што за важныя справы?“ — нецярпліва думаецца вучыцелю, але цярпіць і ня пытаецца, пакуль ня прыдуць да хаты.

— Справы вельмі важныя, але гаварыць аб іх ня выпадае на полі, — дзялова заўважыў Сухавей.

— Ну, разумеецца! — жартаўліва крычыць Іра, — ня ў полі гаварыць аб справах, калі наўкол такая поэзія! О, ноч, дзіўная, чароўная ноч! — разводзіць яна рукамі ў цямноце, пахнучай ароматам сьпелага жыта; — але, паважаныя сябры! мае бедныя ножачкі прызна́юць усю гэту поэзію, калі мы хоць нейкую часіначку, хоць трошачку пасядзім сярод аромату душнай ночы і сьпелага жыта… О, пасядзім!

— А ведаеце, тут у бок, пад грушкай, добрая лугавінка, — кажаць Мікола і вядзе за сабою хлапца й дзяўчыну.

Усе садзяцца пад соннай грушкай і маўчаць і слаба бачуць адзін аднаго, Іра пачынае дэклямаваць (ў яе дзіўная, добрая памяць):

„Добрай ночы, зара-зараніца!
Ужо імгла над зямлёю лажыцца,