Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/210

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Шантыр, Фабіян—родам са Случчыны, даўны нашанівец, здольны белетрыст і вельмі цэнны публіцыста, аўтор вядомай брошуры „Патрэбнасьць самавызначэньня для Беларусі“. Растрэлен у Чырвонай Арміі вясною 1920 г.

Янук Д.—гл. Арол, М.




Сьпіс болей вядомых беларускіх газэт
і журналаў.

Мужыцкая праўдаКаліноўскага (Беласток, 1863 г.). 2) „Гоман“; нелегальная газэта, друкавалася на гектографе, выхадзіла ў Менску ў канцы 80 гадоў, 3) Беларускія календары Слупскага (Менск, 1892, 1893 г. г.) 4) Беларускі календар Даўнар-Запольскага (Масква, 1898 г.). 5) „Свабода“ (1903 г.), падпольны орган Беларускай Рэволюцыйнай Грамады. 6) „Беларусь“ (Менск, 1905 г.), зачынена на першым нумары, пісана пабеларуску і памаскоўску. 7) „Наша Доля“ (Вільня, 1906 г.) 8) „Наша Ніва“ (Вільня, 1906-1915г. г.) 9) „Маладая Беларусь“ (Пецярбург, 1912-1913 г. г.), першы тоўсты беларускі журнал (160 стр.), друкаваўся лацінкай і гражданкай, выйшла тры сшыткі першай сэрыі, рэдактар-выдавец— суполка „Загляне сонца і ў наша ваконца“. 10) „Саха“ (Вільня, Менск, 1912-1915 г. г.), рэдактар-выдавец А. Уласаў, вядомы беларускі дзеяч і публіцыста (экономіст). 11) „Крапіва“ (Вільня, 1913 г.), сатырычная ілюстраваная аднваднеўка. 12) „Раніца“ (Пецярбург, 1914 г.), студэнцкі журнал, выходзіў пад кіраўніцтвам студэнта К. Душэўскага (цяпер вядомы беларускі дзеяч). 13) „Biełarus“ (Вільня, 1913-1914 г. г.), орган беларускіх адраджэнцаў - клерыкалаў. 14) „Лучынка“ (Менск, 1913-1914 г. г.), месячнік для моладзі. 15) „Гоман“ (Вільня (1919-1918 г. г.) газэта выхадзіла два разы ў тыдзень, друкавалася спачатку толькі лацінкай, патым лацінкай і гражданкай. 16) „Сьветач“ (Пецярбург, 1917 г.), невялічкая газэтка пад кіраўніцтвам Будзькі, вядомага беларускага дзеяча, коопэратара. 17) „Дзяньніца“ (Пецярбург, Масква, 1917-1920 г. г.), бальшавіцкая тыднёвая газэта. 18) „Грамада“ (Менск, 1917 г.), меншавіцкі тыднёвік. 19) „Вольная Беларусь“ (Менск, 1917—1918 г. г.), літэратурна-палітычны тыднёвік пад кіраўніцтвам Я. Лёсіка. 20) „Беларуская Рада“ (Менск, 1917-1918 г. г.), у беларускай і маскоўскай мове. 21) „Беларускі Шлях“ (Менск, 1918 г.)—першая штодзенная беларуская газэта, рэдакт. А. Прушынскі (А. Гарун). 22), „Крывічанін“ (Вільня, 1918 г.),