Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/209

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

у сваей роднай мове. Яго творы цэнны для нас і орыгінальны тым, што паказуюць, як творыць сам народ. Нічога інтэлігенцкага ў іх няма, яны й ня вельмі часам складны, але чуецца ў іх сіла самое зямлі, беспасрэдні павеў самога жыцьця беларускае вёскі. Яны—натуральны адростак народнай поэзіі, казак і гутарак, легенд, жартаў. У некаторых вершах Старога Уласа сьмела паказан соцыяльна-клясавы характар („З новым годам“, „Апавяданьне дзядзькі Пранука“). Абразоў беларускае прыроды найболей у „Годзе беларуса“, беларускага жыцьця—у „Нашым Валожыне“. Стары Улас і Лявон Лобік, а болей-меней А. Петрашкевіч і іншыя маюць ў нашай поэзіі літэратурнам-моральнае значаньне, як песьняры з мазольнаю рукою, што ня толькі „з народа“, але „самі народ“. Жывець душа народа—жывець народ!

Тарашкевіч, Б. — малады беларускі вучоны-філёлёг, аўтор першай навукова напісанай граматыкі беларускае мовы. Адзія з працаўнікоў над стварэньнем беларускай кніжнай тэрмінолёгіі. Сын гаспадара з засьценка Чарнулішак, Віленскага пав. Нарадзіўся 13-га студня 1892 г.

Тройца, Вацюк (проф. Іваноўскі) — даўнейшы правадыр руху адраджэньня, арганізатар выдавецтва „Загляне сонца і ў наша ваконца“, аўтор популярных артыкулаў і брошурак, а таксама першага беларускага унівэрсітэцкага курса хэміі, працаўнік над стварэньнем беларускай кніжнай тэрмінолёгіі. Родам з Лідчыны (двор Лябёдка).

Уласаў, Аляксандар Мікітавіч — вядомы беларускі дзеяч-нашанівец, рэдактар „Нашае Нівы“, а патым „Сахі“ і „Лучынкі“, публіцыет-экономіста.

Фарботка, Я. — малады поэт-лірык і літэратурны крытык („Беларусь у песьнях“), грамадзкі дзеяч. Яго некаторыя вершы (сонэты) паказуюць на вялікія здольнасьці і чулую, кволую душу. Родам з Налібок (Ашмянск. лав., Віл. губ.), абкружаных пушчамі, выклікаўшымі ў душы Фарботкі романтычную любоў да прыроды, да яе хараства і ўсяго роднага. Знаходзіцца пад уплывам поэзіі Багдановіча (ў пекнаце формаў).

Чарнышэвіч, Ф.—„вядомы нашаніўскі поэт; умее пісаць сьціснута і ў кароткіх словах даць малюнак прыроды або вылажыць сваю думку, але робіць, на жаль, гэта ненатуральна, заблутана“ (М. Багдановіч, 1913 г.). Родам з Капыля.