Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

палітычна-літэратурны месячнік пад кіраўніцтвам В. Ластоўскага (выйшаў адзін нумар за кастрычнік). 23) „Krynica“ (Пецярбург, Менск, Вільня, 1918-1820 г. г.), хрысьціянская тыднёвая газэта, цяпер выходзіць пад кіраўніцтвам ксяндза А. Станкевіча, вядомага беларускага дзеяча, вельмі здольнага публіцысты і лепшага беларускага прамоўцы. 24) „Бѣлоруское эхо“ (Кіеў, 1918 г.)—вялікая тыднёвая газэта з літэратурным аддзелам на беларускай мове. 25) „Чырвоны шлях“ (Пецярбург, 1918 г.) бальшавіцкі журнал. 26) „Весткі“ (Менск, 1919 г.), офіцыяльны орган беларускага бальшавіцкага ўраду. 27) „Грамадзянін“ (Вільня, 1919 г.), орган партыі беларускіх соцыялістаў-рэволюцыянэраў, выходзіў пад кіраўніцтвам Тамаша Грыба. 28) „Беларусь“ (Горадня, 1919 г.). 29) „Зорка“ (Горадня, 1919 г). 30) „Бацькаўшчына“ (Горадня, 1919 г.). 31) „Беларуская думка“ (Вільня, 1919 г.), спачатку выходзіла тры разы ў тыдзень, патым штодзенна (першая беларуская штодзенная газэта ў Вільні), зачынена польскай окупацыйнай уладай. 32) „Беларускае жыцьце“ (Вільня, Менск, 1919—1920 г, г.), ілюстраваны тыднёвік. 33) „Родны край“ (Горадня, 1919 г.), орган беларускіх с.-рэволюцыянэраў, зачынены польскай окупацыйнай ўладай. 34) „Незалежная Беларусь“ (Вільня, 1919 г.), орган беларускай народнай партыі, выходзіла пад кіраўніцтвам беларускага дзеяча Я. Станкевіча, крайняга адраджэнца, 35) „Зорка“ (Менск, з 1919 г.), беларуская газэта польскай „стражы крэсовай“. 36) „Звон“ (Менск, 1919 г.), штодзенная газэта. 37) „Беларусь“ (Менск, з 1919 г.), штодзенная газэта. 38) „Часопісь“ (Коўня, з 1919 г.)—тыднёвы офіцыяльны журнал беларускага міністра ў літоўскім урадзе. 39) „Наша Каляіна“ (Слуцк, 1920 г.), двух-тыднёвая газэта. 40) „На чужыне“ (Рыга, з 1920 г.), ілюстраваны офіцыяльны тыднёвік. 41) „Рунь“ (Менск, з 1920 г.), ілюстрававы літэратурны тыднёвік. 42) „Наша Ніва“ (Вільня, з 1920 г.), перыадычны зборнік, адноўленая газэта „Наша Ніва“. 43) „Незалежная думка“, тыднёвая газэта ў Вільні, 44) „Пагоня“ (Коўня, Вільня, 1920 г. газэта беларускага міністра ў літоўскім урадзе), 45) „Савецкая Беларусь“, („Смаленск, Менск, з 1919 г.), 46) „Работніцка-сялянская Беларусь“, насьценная газэта ў Менску, 1920 г. 47) „Вольны Сьцяг“, ілюстраваны тыднёвік, Менск, 1920 г.

Вільня, Базыліянскія муры.
1919 г.—1920 г.