Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/192

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ных вершаў, цяпер згубленых ці нікім яшчэ ня знайдзенных („Чаму так, скажэце, жывецца на сьвеце?“ і інш.). Тады на яго мелі ўплыў вершы Цёткі, яе анонімныя адозвы і лістоўкі, якія разам з „Нашай Ніваю“ і рознай агітацыйвай літэратурай пашыраў Прушынскі. Пасядзеўшы ў менскім, а патым у віленскім („на Лукішках“) вастрозе, поэт ў вясну 1908 г. быў засуджаны на катаргу, якую пазьней адмянілі на засланьне. Ссылку адбываў Гарун у Кірэнскім павеце Іркуцкай губэрні. Спачатку жыў у невялікім чалдонскім сяле Макараўскім, ля ракі Лены,—71 вярста ад Кірэнска і 971 вярста ад Іркуцка; патым у дзярэўні Нрывая Лука, 18 вёрст ад Макараўскага. Займаўся там сталярнымі і плотніцкімі работамі, выпісываў разам з другімі засланымі шмат кніжак і газэт, каб не памерці духоўна. Цераз два гады (1911 г.) ён перайшоў на „Параходзтва Глотавых“ ля Кірэнска (у самым месьце жыць было забаронена) і працаваў там да вясны 1914 г., калі па маніфэсту быў запісаны ў сяляне і дастаў права жыць па ўсёй Сыбіры. Там-жа знайшлі яны адзін аднаго з Язэпам Лёсікам. З 1914 года Гарун быў на Лене вадалівам, даплываў аж да Якуцка. На баржы № 18 рыхтаваў ён да друку свой зборнік „Матчын Дар“, пасланы ў восень 1914 г. ў Вільню: З 1915 года поэт падаўся на прыйскі ў Бадайбо, дзе і дачакаўся рэволюцыі. У часе керэншчыны быў сябрам выканаўчага комітэту Ленскага Залатапрамысловага Вокругу, адкуль яго абралі на паўнамочнага па абароне працы. У Менск вярнуўся (цераз 9 гадоў) 22 верасьня 1917 году—з разьбітым здароўем, худы, зжаўцелы, з пастаянным далікатна-тужлівым паглядам і нейкай дакорнай маўклівасьцю. Нікаліва не адпачыўшы, адразу завінуўся ля беларускай грамадзкай працы,—езьдзіў на ўсерасейскі беларускі бежанскі зьезд у Маскву, на зьезд народаў Расеі ў Кіеў, працаваў у розных інстытуцыях Менска, кіраваў палітычным аддзелам Вялікай Рады, арганізовываў сялян і г. д. На Усебеларускім Конгрэсе ў Менску (1917 г.) поэт Гарун быў памошнікам старшыні Конгрэсу. Пазьней рэдактаваў „Беларускі шлях“ і дзеяльна памагаў у „Вольнай Беларусі“. Пры бальшавікох працаваў у соцыяльным абясьпячэньні. У вясну 1919 г. цяжка хварэў на тыфус. У пачатку польскай окупацыі быў старшынёю беларускага нацыянальнага комітэту ў Менску, патым перайшоў у беларускую вайсковую арганізацыю. Жыцьцё складаецца так, што Гарун ня можа ўвесь аддацца поэтычнай творчасьці, хоць вялікі талент яго ступіў у бліскучую пару.

Літэратура і творчасьць Гаруна. Поэт піша вершам і прозаю. Вершы, умешчаныя ў яго зборніку „Матчын дар (зборнік)“ (Менск, 1918 г.), напісаны ў няволі,—ў перы-