Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/160

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ростані“). Ен гаруець аб няшчаснай долі сваіх засланых таварышаў („Братом згнаньнікам“). Ен просіць іх адгукнуцца і гадае, ці зьбяруцца зноў калі ўсе яны „ў нашым бедным родным краі, як-бы птушкі посьле зімы“? Тон яго паволі робіцца дужэйшым, калі ён пачынае („Не бядуй!“) посьле сваіх асабістых сьлёз і жальбаў укладаць веру надзею і ў душу другіх людзей і сьмела пяе: „Вер, што жыцьце залатое будзе ў нашай старане“. І ў канцы ростаняў ён чуець магутнасьць беларускага духа і кліча хлопцаў кінуць сьлёзы і запяяць так, „каб аж вокны задрыжэлі“.

У лірычных абразкох вастрожнага жыцьця, апрача вялікай любові да роднага краю, знаходзім яшчэ і вялікае чалавечае пачуцьцё волі. Душа вастрожніка бесьперастанку зьнібеець ад няволі („З турмы“). Яму „ўсё аб роднай вёсцы сьніцца, аб родным куточку“ („У вастрозе“). Яму сьніцца, што сеюць жыта ў полі, скрозь залітым сонцам, „рэжуць дол плугамі, робяць гоні і разоркі, ветрык ціха вее“. („Сон у турме“). Шкода яму ўсяго таго, што пакінуў за дзьвярмі вастрога, а найболей стаяць уваччу „образы, краіны Беларусі роднай“, і тым толькі жывець ён у няволі. І ён з хмарамі паляцеў-бы на бераг роднага Нёмна, дзе „старая прыхінулась іва“ („Хмары“). Воля і прырода зьліваюцца для вастрожніка ў адно цэльнае ўяўленьне. Вершы поэта, дзе найглыбей выказана пачуцьцё волі, адны з лепшых ува ўсёй яго поэзіі („Песьня няволі“, „Гусі[1] і інш.).

Эпос Міцкевіча складаецца з а) невялікіх апавяданьняў і повесьцей, пісаных прозаю і вершам, б) вершаваных легенд і наагул перайманьняў народнае творчасьці, в) так званых „казак жыцьця“, пісаных прозаю, і вершаванай поэмы „Сымон Музыка“.

Апавяданьні“—пад такім назовам выйшаў у 1912 годзе зборнік прозы Тараса Гушчы. Пераважалі ў ім рэчы бытавыя з соцыяльным і палітычным элементам, з лірычнымі ноткамі і гумарам. „Родныя зьявы“, выйшаўшыя цераз два гады, выглядалі духоўным працягам літэратурнага кірунку, узятага аўторам „Апавяданьняў“. У „Родных зьявах“ ёсьць апавяданьні мешанага соцыяльна-нацыянальнага характара („Дзеравеншчына“). У некаторых апавяданьнях соцыяльны элемент дужа стульна зьліты з апісаньнем псыхолёгічных перажываньня беларуса („Малады дубок“). У другіх гэты ж эле-

  1. На ноты паклау композытар Руткоускі