Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/161

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мент цесна зьвязаны з маляваньнем беларускага побыту, прычым найчасьцей малюецца побыт сялянскі („Злучыліся“, „Дзяліцьба“), але ня рэдка й побыт сельскай „інтэлігенцыі“ („Так і трэба ашуканцу“). Аб іншых апавяданьнях можна сказаць, што гэта—проста абразкі сялянскай Беларусі, часам дужа кароценькія, просьценькія, але зазвычай надта жывыя і дужа натуральныя. У іх паказуецца то цікаўны беларускі тып („Старасьць — ня радасьць“, „Кажух старога Анісіма“), то якая-небудзь характэрная чыста беларускае душы („Старыя падрызнікі“, „Выстагнаўся“, „Недаступны“). Часам тут даецца нейкі малюнак беларускага жыцьця, каб ці з прыемнасьцю пажартаваць і пасьмяяцца („На начлезе“, „Трывога“, „Адгукнуўся“), ці разам з гэтым задумацца над соцыяльным станам мужыка і народнымі заганамі, як падзелы й п‘янства („Дзяліцьба“, „Стараста“), або над мізэрнасьцю духоўнага жыцьця тае „інтэлігенцыі“ („Злавіў“, „З дняўніка пана Жылака“). Сярод гэтых малюнкаў ёсьць напісаныя з вялікім мастацтвам і пясьнярскай здольнасьцю, як, прыкладам, прыгожы начырк „У старых дубох“. Усе апавяданьні напісаны з прыналежнай іх аўтору прастатою і мякасьцю, каторая часам пераходзіць у лірычнасьць і даець сярод эпічнага павяданьня кавалачкі прыгожай лірыкі, навет з ноткамі элегіі, а часам выглядае жартаўлівай сатыраю. Усё гэта добра стасуецца з беларускім характарам.

І ў эпосе Міцкевіча, як у яго лірыцы, соцыяльныя мотывы маюць значаньне амаль ня ў кожным творы. Так, ужо ў „Песьнях жальбы“ ёсьць невялічкае вершаванае апавяданьне „Пісьмо з турмы“, каторае стаіць побач з вядомым „Лістом“ украінскага пісьменьніка Стэфаныка, — столькі ў ім сілы! Тут і гарачы протэст проці таго соцыяльнага парадку, пры каторым стары Пракоп, вырасшы „ў вёсцы на мякіне“, жыўшы „з худобай змалку“, зьнёсшы ціжар жыцьця і высахшы ў палку, пападаецца ўрэшце ў „сьпісак арыштанцкі“, — „зато, быццам, што зьбіраўся лес падкурыць панскі“. Тут і паказаньне, што і ў цёмным, здаецца, духоўна ўбогім вастрожніку ёсьць абраз запраўднага чалавека, дужога сваёй самабытнай духоўнасьцю. У апавяданьні „Васіль Чурыла“, шмат прыгожых штрышкоў у вапісаньні леса, ночы, мяцеліцы, але важнейшае, на што пакладае сілы свае творчасьці пісьменьнік, гэта—жаданьне зганіць пануючы соцыяльны парадак. Аб тым лясьніцтве, дзе служыў Васіль, аўтор пішаць так, што яно, „захавала, ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цёмнага часу, калі то было права памяняць чалавека на сабаку“. Тут ёсьць радкі, каторыя зьясьняюць нам цяперашнюю соцыяльную рэволюцыю: