Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таксама зьмешчаны ў „Снапку“. Гэтыя мотывы ў яго з часам разьвіваліся і хоць выглядалі іншы раз перайманьнем нашаніўцаў-правадыроў і дарам часу, але кіравалі Паўловіча да маляваньня хараства бацькаўшчыны і да гэткіх думак і разваг, як: „І сэрца, поўнае пакоры, з падзякай к краю свайму мкне…“ або: „Пакінь пытаць! Ня дам я веры, каб Беларусь хто мог забыць: я пэўны—кожны з нае бяз меры любіў і будзе век любіць!" („Родны край“, 1912 г.). Гэтыя мотывы патроху пераходзяць у яго ў паўсёдны настрой поэта-романтыка, славячага найбольш прыемныя для яго абразкі роднай прыроды і жыцьця („Родныя малюнкі“, 1914 г.). У „Biełarusie“ зьявіліся вершы Паўловіча, з якіх відаць, што ў душы поэта быццам нешта перамянілася, бо даўнейшая весялосьць пакінула яго, гумар і сатыра перайшлі ў задумленьне, у нейкую лірычную смутнасьць, а ўрэшце ў таёмны непакой і трывогу, зьвязаныя з жаданьнем пранікнуць у істоту быцьця і сьмерці. У баку ад соцыяльных і нацыянальных пытаньняў, ён усё больш займаецца сваімі духоўнымі індывідуальнымі перажываньнямі і пішаць: „й паміма волі ў забыцьцё я углыбляюся, здаецца…“ („Змрокам“, 1913 г.). „Як страшна нябыцьцё!.. Пакуль жыву і дышу, прыпомніць страх, што ёсьць астатні смутны час…“ („Сон і вечнасьць“, 1914 г.). Аднак, гэтая новая старана душы і творчасьці Паўловіча яшчэ й дагэтуль выразна ня выявілась.

Астатняй віткай на літэратурным шляху Паўловіча стаіць драма з сучаснага жыцьця ў пяцёх актах—<span style="border-bottom: 1px dotted red; cursor: help;" title="„Васількі“">Васількі“ (1919 г.), напісаная вершамі рознага разьмера, часам вельмі добрымі. Яна паказуець, якой шыракосьці і многаабразнасьці дайшла цяпер наша літэратура ў сюжэтах, мотывах, формах і відах. Шкода адно, што твор ненацыянален, духоўна ня зьвязан з родным жыцьцём, нетыпічан для апісанай мяшчанскай сфэры, каторая тымчасам так мала яшчэ паказана ў нашай літэратуры.

Творчасьць Паўловіча ня мала чаго можа даць у будучыне.


Маладзейшыя пісьменьнікі.

Якуб Колас—Тарас Гушча.
(Арадз. ў 1882 г.).

Якуб Колас — Тарас Гушча.


Якуб Колас — Тарас Гушча.

Біаграфічны матар‘ял. Пад псэўданімам Якуб Колас—у поэзіі, а пад псэўданімам Тарас Гушча—ў прозе творыць народны вучыцель Кастусь Міцкевіч. Ёй сын селяніна-лясьніка з вёскі Мікалаеўшчыны, Слуцкага павету