Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вялікую прыхільнасьць паміж беларускіх чытачоў, ў апошнія гады бадай што зусім не друкаваліся. Некалькі яго твораў, зьявіўшыхся ў „Biełarusie“ і „Маладой Беларусі,“ былі зусім ужо іншага духа. Напісаныя добра, яны сьведчуць, што А. Паўловіч за гэты час папрацаваў над разьвіцьцём свайго таленту“. Вось, калі зьявіліся ў сьвеце гэтыя „зусім ужо іншага духа“ вершы, тады выразна азначылася духоўная неаднароднасьць у творчасьці Паўловіча. Пад магутным уплывам новага беларускага жыцьця паклаліся новыя слаі на цьвёрдым даўнейшым сьветаглядзе песьняра. Выявілась значная розьніца і навет супярэчнасьць між аднымі і другімі вершамі.

Старое, скрытыкаванае М. Багдановічам пераважна з боку літэратурна-тэхнічнага, ідэйна выглядаець у Паўловіча лёгкай гумарыстыкай, прычым гумар ня столькі творыцца самім аўторам, сколькі бярэцца ім з хадзячага ўжытку і на свой лад апранаецца ў літэратурныя вопраткі. Некаторыя з беларускіх крытыкаў (Ю. Фарботка, „Беларусь у песьнях“) прызнаюць, што і ў сьмяхотных вершах Паўловіча „заўсёды не асьмеіваньне відаць, а толькі навучаньне, перасьцярога“, што навет такая жартаўлівасьць, якую знаходзім у вершу „Пан і акуляры,“ выклікана ў беларускай поэзіі „хаценьнем толькі ўняць боль, заглушыць нуду і сум.“ Ды ўсё-ж яго жарты, як „На хвэст“, „Каты“, „Грамафон“, „Ракі“ (падобныя да „ІндыкаўПшчолкі) і шмат іншых вершаў, надрукаваных у „Снапку“ і пазьнейшых, літэратурную вартасьць маюць невялікую. Часам у Паўловіча прабіваецца сатыра, і вось жартаўлівыя вершы, каторыя можна назваць сатырычнымі байкамі, выйшлі ў яго значна вартаўнейшымі. Маець пеўную цану сатыра на зьнявагу дрэннымі дзяцьмі сваіх старых, нядужых бацькоў („Сыноўская апека“, 1910 г. і параўнаваць—„Спагадны сынок“, 1912 г.). Добра абсьмеяна бабская неахайнасьць („Гаспадыніна дзяжа“, 1910 г.). Есьць і яшчэ колькі задачных баек з даволі рознымі зьместамі („Трывога жонкі“, „Лыкі не каўбасы“, „Сакпіў“) і сатырычных куплетаў („І плач не паможа“). У вапрацаваньні Паўловіча усе гэтыя жарты і фацэціі з міжнароднымі, народна-беларускімі і орыгінальна-пясьнярскімі сюжэтамі ўвабраны болей-меней у наш нацыянальны колер.

Новае ў творчасьці Паўловіча было відаць яшчэ ў вершыку „Працуй і пей“, зьмешчаным у „Снапку“ замест прадмовы, каб давесьці патрэбу тых жартаў і сьмеху, адылі не гармоніруючым з усёю кніжкаю. Верш нагадуе народніцкі романтызм поэзіі Няслухоўскага. Ў зьвязку з ім можна паставіць і чыста нашаніўскія мотывы верша, ахвярованага Я. Коласу, і верша „Старац“, што былі