Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8. Фэлікс Тапчэўскі (Хвэлька з Рукшэніц), жыў у Лепельскім павеце, у Віцебшчыне. Напісаў многа беларускіх вершаў, асабліва ў 80-х гадох 19 ст. Пісьменства яго было выключна рукапіснае. З твораў яго прыметны: „Вечарынка“, верш з сакавітым апісаньнем панскага баля ў Ухвіцы; „Саўсім не тое, што было“ — даўгі верш, у каторым малюецца даўнае панскае жыцьцё на Беларусі і раўнуецца яно да жыцьця заняпалых паноў - сучасьнікаў песьняра; „Грошы і праца“ — услаўленьне мужыцкай працы:

Кажуль, мужык—хам, няцнота,
Гультай, шэльма, усе ліха!
А чыя-ж гэта работа?..

Ен і янаабразок каханьня. Мова Тапчэўскага чыстая і прыгожая, блізкая да народнай. Верш яго лёгкі і плаўны. У творчасьці Тапчэўскаго ня знойдзем новых ідэй, але тыя звычайныя абразы, якія добра змалёваны ў яго творах, цікавяць і вабяць сваёю колёрытнасьцю.

9. Адам Гурыновіч, родам з Вялейшчыны. У 1893 годзе сядзеў паўгода ў пецярбургскай крэпасьці. Пісаў пабеларуску прозу і вершы, зьбіраў народныя песьні ў Лідзкім павеце. Захаваліся яго рукапісы з штэмпелямі крэпасьці. Памёр ў 1894 г. Гурыновіч выдаў кніжку: „Дзядзька Антон, або гутарка аб усім-чыста, што баліць“.

10. Аляксандар Ельскі (1834—27 жніўня (ст. ст.) 1916 г.) — астатні тыповы прадстаўнік шляхоцкага кірунку, ў нашай літэратуры. Гэта быў багаты пан з Меншчыны (двор Замосьце). У 1861 г. А. Ельскі быў за судзьдзю ў Ігуменшчыне. Ен дружыў з Марцінкевічам. З 1864 г. А. Ельскі зьбіраў старадаўныя памяткі для беларускага музэя і меў шмат рукапісаў і дакумэнтаў. З яго беларускага пісьменства трэба адзначыць такія рэчы, як 1) пераклад „Пана ТадэушаА. Міцкевіча (Львоў, 1892 г.) 2) „Сынок“, вершаванае апавяданьне (Пецярбург, 1895 г.), 3) „Выбіраймася ўпрочкі!“ прозаічны артыкул (Пецярбург, 1896 г.), 4) „Аб жыцьці і сьмерці п‘яніцы“ і інш. У сваіх народных апавяданьнях А. Ельскі навучаў беларускі люд, як трэба жыць, засьцярагаў ад перасяленьня ў Сыбір, дакараў за розныя заганы, асабліва за п‘янства (Слова аб праклятай гарэлцы“). Апрача таго, А. Ельскі працаваў над беларусазнаўствам, пісаў па гісторыі беларускай літэратуры. Ад сучаснай беларускай сьвядомай працы, ён, як пан і вельмі стары чалавек, стаяў воддаль, але часам памагаў.