Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1921).pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рашкаджае цьвёрдая прымета сялянскай творчасьці—моралістыка; верш гутарак зазвычай даволі гладкі і лёгкі, а мова чыстая.


Бібліаграфія.

1. Г. Арцімоўскі.—Пісаў у 40 гадох 19-га сталецьця. Захаваўся яго пераняты з А. Міцкевіча верш „Паня Твардоўская.“

2. Уладыслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч), польскі пісьменьнік—родам беларус, пісаў троху і пабеларуску. У 1848 годзе ён напісаў верш „Добрыя весьці,“ каторы малюець тую будучыну, калі палякі і беларусы скінуць ярмо маскалёў.

3. Пранцішак Вуль (Пранцішак - Ялегі Карафа-Корбут), памёр у Варшаве ў 80 гадох 19 ст. У яго зьбіраўся варшаўскі беларускі гурток. Апрача верша ў альбоме Дарэўскага, ёсьць у яго і другія беларускія творы. Ен меў нямалыя поэтычныя здольнасьці, добра валадаў беларускім вершам і добра ўмеў мову.

4. Ксавэры Нядзьведзкі блізка 1854 г. падаў у пецярбурскую акадэмію граматыку беларускае мовы.

5. Адам Кіркор (Ян са Сьлівіна), родам з м. Сьлівіна з Магілеўшчыны. Вядомы беларускі культурны дзеяч і пісьменьнік 60 гадоў 19 ст. Пісаў пабеларуску, папольску і памаскоўску. Працаваў над этнографіяй, гісторыяй, літэратурнай крытыкай, гісторыяй літэратуры і популярызацыяй беларусазнаўства. Зьбіраў Віленскі музэй.

6. Ян Шамёт-Палачанскі (1826 — 1905) напісаў „Пагром у Даўгінаве“, „Ашмянскую рэзь“ і інш.

7. Іван Іванавіч Насовіч (1788-1817), родам з Амсьціслаўля, з Магілеўшчыны. Пахадзіў з уніяцкага духавенства. Яго літэратурная праца прыпадае на 60-70 гады 19 ст. Уславіў яго і па нашы дні вялікі „Беларускі слоўнік“, матар‘ял для каторага ён пачаў зьбіраць у 1848 г. У сьвет кніга выйшла ў 1870 г. „Слоўнік“ мае больш за. 30.000 беларускіх слоў, аднак, сярод іх няма многіх звычайных слоў, як: маці, дзіця, кашопка і інш. і не пералічаны словы агульныя для нас і для нашых суседзяў. Заганы слоўніка, апрача таго: прынята цьвёрдае і мягкае мсьціслаўскзе „р“, няма „ў“ і інш. Насовіч напісаў яшчэ „Зборнік беларускіх прыказак і загадак“, „Беларускія песьні“ і зборнікі народнага рукапіснага пісьменства.