Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

су, што сто гадоў таму назад згніў у скляпох-мурох панскіх — каменных?

Я, ня плюшчыўшы вочы, скажу: ніхай як мага скарэй праявіцца у нас хоць бы адзін добры крытык. Усякая маладая літэратура, і беларуская, калі ужо яна маіць прад сьветам нейкі від праз выразьнейшых і выбітнейшых пісьменнікаў, асабліва маіць патрэбу і у сурьёзнай крытыцы. Маладым пісьменнікам маладой літэратуры с самаго пачатку трэба паказываць іх абмылкі, калі гэтые абмылкі могуць пашкодзіць далейшаму развіцьцю творчасьці пісьменнікоў.

Пісьменнікоў нашых трэба навадзіць на добрую пуцявіну. Крытык можэ ужываць і лёгкую насьмешку і сарказм, каб самі пісьменнікі былі стражэй да сябе, да сваіх твораў і сваей творчасьці.

Ведама: дрэнна крытыка такая, што крытыкуець ня творы а аўтора. Хоць праўдзіва мастацкі твор — частка душы аўтора, і крытыкуючы твор, мімаволі чэпаем і струны душы; але гэта не страшна, калі крытык папраўдзі крытыкуець, што значыць крытыкаваць творы?

Па-мойму, крытыкаваць — значыць шукаць таго ж, чаго шукаў аўтор, і рабіць думку яго ясьнейшай чытачу, і даходзіць, ці добра выклаў думку аўтор, і як выкладаў, і як бы мог выкласць лепей. На добрай крытыцы гадуюцца пісменнікі і грамадзянство і не дарма з вялікай нецярплівосьцю жду я беларускаго крытыка.

Далей…

Есць дзякуй Богу, вельмі важная навучная праца шаноўнаго прафэсара Карскаго аб нашай мові. Есць, хваліць Бога, ўжо кавалак літэратурных проз не малай вартасьці. Есць даволі