Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

зборнікоў этнографічных, гдзе можна знайсьці досыць характэрных, прыгожых і граматычна цікавых зваротоў беларускай мовы.

Есць, такім чынам, даволі матэрыялу для навучнаго пазнаньня мовы нашай, ёсць і навучная добрая праца

А тымчасам німа аніякай кніжачкі правіл граматычных нашай мовы для народу:

Дык ня ўжо німа хаця сярод студэнтоў-беларусоў ці наагул людзей з вышэйшай філологічнай асьветай, каб зрабілі першую пробу напісаць беларускую практычную граматыку?

Ніхай бы іхные палажэньня былі б толькі тэорэтычны і гіпотэзычны і ні для кога не канешны. Але гэта б быў важны крок у перад у нашым адраджэньні. Ніхай бы было паказана, што калі я пішу земля і зямлі, а не землі, дык гэта не значыць што я пішу «жаргонам» а не літэратурнай мовай; Гэта ж і расейская мова не траціць свайго значэньня вялікай мовы, калі ў ей гавораць «дѣти» і «дитя», а не «дѣтя», так сама і ў польскай,

Ніхай бы адзін чэлавек доводзіў ў нас, што прыгажэй і лепей гаварыць і пісаць так:

Што захочэ — тое скажэ.

Другі так:

Што захочыць — тое скажыць.

Трэці так:

Што захочэ — тое скажэць.

Чацьвёрты так:

Што захочэ — тое скажыць.

Зьявілася б такая кніжка, пачалася б у нас праца мысьлі ў гэтым кірунку, і мова, клянуся, дужа многа выкарыстала-б дзеля граматнасьці і гучнасьці.