Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прозы, прозы, добрай, мастацкай прозы беларускай дайця нам!

Каб на стале у нас каля тоўстай кніжкі вершаў «Шляхам жыцьця» лежала б не ценейшая кніжка прыгожай прозы…

Мне скажуць: «беларус любіць песьні — і вот у літэратуры вершы», а я скажу: «беларус маець дзіўные ладные казкі — дайця прозу».

На аўтороў дробных вершыкоў у «Нашай Ніве» у нас урадліва… Індывідуальнасць ў іх розная, ў каждаго з іх яна свая і, можэ быць болей выразная, чым гаворыць вершык; Думкі пачуцьця — ўсе у іх свае асаблівае, — але што калі чэлавек божы лічыць, што каб друкаваці яго творы, павінен пісаць так, як другіе пішуць, — падрукаваные, і ён пачынаець рабіць па гатовыму шаблону і калечыць сваё асаблівае, можа сваё новае, лепшае. Ен пабег па гатовай расьцяробі, гдзе, здавалося, лягчэй прайсьці на Парнас, а свую дарогу — расьцяробу, праз каторую было б відаць адно поля ад другога, так і пакінуў, так і забыўся… Лепей бы ты парнасьнічык, не паказываў сябе, што і ты ўмееш нешта зрабіць, як пагледзіш на работу другіх; лепей бы ты схаваўся, бо ты забыўся, што ня трудна зрабіць, ды трудна прыдумаць. Калі беларус бярэ у рукі нумэр газэты, ужо ён с тамленьнем сэрца пытаецца сябё: «А можэ і ня будзе шаблону, і ёсць тут новая слова?» Чытаючы тры нумеравых вершыкі, ён хацеўбы, каб хоць адзін з іх яго, ну, хоць трошэчку ускалыхнуў, ці новую думку даў, ці прымусіў пасумаваць. Ці шчыра пасьмеяцца, ці сказгаць вечны спакой рабу божаму, а дзеду нашаму, мучэніку Хвядо-