Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

<span title="усаўляючы">аўляючы часам у польскі тэкст беларускіе словы (найчасьцей разгаворы селян па беларуску) або рабілі порэклады с польскіх пісьменнікоў, а калі і пісалі па беларуску орыгінальные творы (пісалі іх заўсёды лацінінікай), то праводзілі у іх шляхоцкіе і польскіе думкі. (Баршчэўскі нават выхваляў старо-шляхоцкі разгул і відаць жадаў павароту «сьветлых дзён»).

Марцінкевіч меў большы талент як яго папярэднікі, шмат напісаў па беларуску орыгінальных рэчэй, перэкладаў «Пана Тадэуша» і напісаў польско-беларускую опэру «Селянка“. Шкада толькі што ня многа далей адыйшоў ад сваіх папярэднікоў у сваім лёкальным патрыотызме. Варыга Дарэўскі бадай што стаяў бліжэй народу, але на жаль творы яго не былі друкаваны і яны загінулі. Пісало у 1840—50 гадах многа людзей па беларуску, але усе гэтые пісьменнікі тым толькі і розніліся ад тутэйшых польскіх пісьменнікоў, што часамі пісалі па беларуску. Прынцыпіяльнай розніцы паміж аднымі і другімі не было. Каб тады беларуская справа была пастаўлена зусім ясна, — надта магло быць, — што яны аднясьліся-бы да яе ворага.

У 1863 г. польскіе паўстанцы, каб прыцягнуць к сабе беларускіх селян, выдалі неколькі проклямацій па беларуску. У 1865 гаду было забаронена што будзь друкаваць па беларуску, што побоч з аслабленьнем лёкальных сымпацій сярод мейсцовай шляхты, на доўга затрымало дальнейшае развіцьце беларускаго пісьменства. Праўда што літэратурная творчасць беларуская ад забароны друку не замёрла зусім, шмат хто у гэтым часе пісаў па беларуску, але гэтые творы расходзіліся толькі у рукапісах і для шы-