Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сябе палякамі і ў афіціяльных выступленьнях гаворыць па польску, але ў штодзенным жыцьці, у сваей сямьі ды сярод добрых знаёмых, гаворыць на палавіну па польску, на палавіну па беларуску, а, у сваей кампаніі, за чаркай, беларушчына зусім выцесьняе польшчыну.

Гэта самае мы бачым і сярод «вышоўшых у людзі» з беларускай вёскі: вучыцелёў, дробных чыноўнікоў і сярод часьці праваслаўнаго духавенства. У расейскую гаворку тутака уходзіць шмат беларускіх зваротоў і слоў. У сваей кампаніі беларушчына лунае побоч з расейскім. Стыкаючыся на службе с чыноўнікамі вялікаросамі, Беларусы не надта з імі сябруюць, усё болей сваей кампаніі трымаюцца; часамі паміж тутэйшымі і наезднымі нават праяўляецца нейкі антаганізм. Адным словам, тое «тоже малороссійскае» пачуцьце лёкальнай асобнасці, так прыкметнае па Украйне, у нас, хоць і шмат слабей, але так сама праяўляецца.

Дзеля таго, што тутэйшые палякі гэта найчасцей патомкі апалячэных беларусоў, — элемэнт гэты ад вякоў у нас сідзячы і цесна с краем і жыцьцём краю звязаны — тады калі расейцы да 1863 г. бадай ніякай ролі у культурным жыцьці нашаго краю не йгралі, — то і першые проблескі беларускай національнай сьвядсмасці, у палавіне XIX сталецьця, у нас праявіліся у форме польскай «тоже беларушчыны». Проблескі гэтые былі якбы далейшым развіцьцем пачуцьця лёкальнай асобнасці тутэйшай шляхты, і, папраўдзі кажучы, ня лішне далёка адышлі ад «тоже беларушчыны».

Першые паэты беларускіе (Баршчэўскі, Рыпінскі, Дарэўскі і др.), або пісалі па польску, <span title="усаўляючы">ус-