Старонка:Вялікодная пісанка (1914).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рэйшых слаёў (грамадзянства асталіся невядомымі. Тэндэнціі большасці гэтых твороў тые-ж, польскіе ды шляхоцкіе, што і іх папярэднікоў, але ужо уплетаюцца дзе не-дзе і новые тэмы: скасаваньне паншчыны, розные здарэньня, уцешные апаведаньня і сатыра.

У гэтым часе, пад канец XIX сталецьця, высунуўся наперад у беларускай пісьменнасці Ф. Богушэвіч. Ен сілай свайго таленту далёка аставіў ззаду усіх сваіх папярэднікоў і стануў на раздарожы беларускаго національнаго адраджэньня. З аднэй стараны у яго творчасці вычуваюцца шляхоцка-польскіе перажыткі, а з другога боку ён пранікнут духам расейскаго народнічэства, каторае набыў будучы у унівэрсытэці у Расеі, У прадмове да «Дудкі» ён у пастаноўцы беларускай справы ідзе шмат далей ад сваіх папярэднікоў, далёка шырэй глядзіць на яе. Ен першы падаў зусім ясна кліч „Не пакідайця мовы нашай беларускай, каб ня умёрлі“. Богушэвіч умеў унікнуць у долю і крыўду народу беларускаго і напісаў такіе сільные рэчы, як: „У судзе“, „У вастрозе“. „Скацінная апека“, і др., дзе панска-польскіх думак німа ані. І гэта старана творчэсці Богушэвіча дае яму пачэснае мейсцо у нашым пісьменстве.

Богушэвіч скрануў беларускае національнае адраджэньне, падаў кліч і яно памаленьку пачало разрастацца. У 1890-х гадах шмат дзе па уніварсытэцкіх гарадох пачалі арганізавацца беларускіе студэнцкіе гурткі. Найстарэйшы маскоўскі гурток — выдаў нават, пад канец 80-х гадоў, перэклаўшы з Гаршына, „Сыгнал“. Пры помачы вядомаго украінскаго дзеяча, Драгоманова, пачалі ў 80-х гадах выходзіць заграніцай